Акрамя таго, электрасамакаты ў Ірландыі плануюць прызнаць механічнымі транспартнымі сродкамі. Гэта азначае, што іх трэба будзе рэгістраваць, а для кіравання спатрэбіцца пасведчанне кіроўцы. Урад таксама хоча забараніць продаж электрасамакатаў асобам да 18 гадоў і вывесці з рынку мадэлі, якія развіваюць хуткасць больш за 20 кіламетраў у гадзіну.
Новыя правілы сталі рэакцыяй на рост колькасці аварый, асабліва з удзелам дзяцей. Паводле звестак арганізацыі Children’s Health Ireland, за год колькасць непаўналетніх пацыентаў з чэрапна-мазгавымі траўмамі пасля такіх здарэнняў павялічылася на 50%. Узрасла і колькасць умяшанняў ірландскай паліцыі. З пачатку года праваахоўнікі канфіскавалі больш за 1400 электрасамакатаў.
Урад не выключае, што калі новыя меры не павысяць узроўню бяспекі, будзе разгледжана магчымасць поўнай забароны выкарыстання такіх транспартных сродкаў.
У Вялікабрытаніі на прыватных электрасамакатах забаронена ездзіць па дарогах, тратуарах і веладарожках. Іх можна выкарыстоўваць толькі на прыватнай тэрыторыі са згоды ўладальніка. З 2020 года ў шэрагу гарадоў Англіі дзейнічаюць пілотныя праграмы пракату электрасамакатаў. Карыстацца такімі самакатамі можна законна, але толькі пры наяўнасці пасведчання кіроўцы.
IAR/нг