Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Еўрапейскай рады: ЕС паважае выбар ісландскага народа

31.08.2026 10:00
Не сакрэт, што ЕС хацеў бы бачыць Ісландыю ў сваім складзе, кажуць каментатары.
C
Cтаршыня Еўрапейскай рады Антоніу КоштаBy Agencia LUSA - "Costa recusa comentar cenário de eleições antecipadas para não condicionar Marcelo", CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=140477134

— Еўрапейскі Саюз паважае выбар ісландскага народа,  такім чынам старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта пракаментаваў рэферэндум, на якім грамадзяне Ісландыі адхілілі аднаўленне перамоваў аб членстве у ЕС.

Прэс-сакратар старшыні Еўрапейскай рады паведаміла, што ён абмяняўся паведамленнямі з прэм'ерам Ісландыі Крыструн Фрастадоўцір.

Антоніу Кошта падкрэсліў, што Ісландыя застаецца адным з самых блізкіх і надзейных партнёраў ЕС, у тым ліку ў рамках Еўрапейскай эканамічнай зоны. Старшыня Еўрапейскай рады і прэмʼер ісландскага ўрада выказалі жаданне далей умацоўваць адносіны паміж ЕС і Ісландыяй.

Паводле каментатараў, кароткія каментары прадстаўнікоў Еўрапейскага Саюза пасля ісландскага рэферэндума адлюстроўваюць расчараванне рашэннем ісландскага народа. Не сакрэт, што ЕС хацеў бы бачыць Ісландыю ў сваім складзе.

IAR/аз

У Ісландыі завершылася галасаванне на рэферэндуме па перамовах з ЕС

30.08.2026 08:45
Ісландыя не аднавіць перамовы аб далучэнні да Еўрапейскага Саюза.