Бяспека ў рэгіёне і падрыхтоўка Літвы да старшынства ў Савеце Еўрасаюза — гэта асноўныя тэмы візіту кіраўнічкі знешняй палітыкі ЕС у Вільню.
Падчас двухдзённага візіту Кая Калас сустрэнецца з літоўскімі ўладамі і выступіць на сустрэчы кіраўнікоў літоўскіх дыпламатычных місій. Яна таксама наведае літоўска-беларускую мяжу.
Сярод іншых тэм абмеркавання будуць падтрымка Украіны, санкцыі супраць Расіі і перспектывы далейшага пашырэння Еўрапейскага Саюза.
Літва будзе старшынстваваць у Савеце Еўрапейскага Саюза на працягу шасці месяцаў у першай палове 2027 года. Прыярытэты Вільні ўключаюць умацаванне бяспекі і абароны ЕС і еўраатлантычнай зоны, павышэнне канкурэнтаздольнасці супольнасці і больш эфектыўнае кіраванне міграцыяй і знешнімі межамі.
IAR/аз