Aператары будуць абавязаны больш дакладна ідэнтыфікаваць карыстальнікаў, і выкарыстанне ананімных нумароў стане практычна немагчымым.
Змены прызначаны для барацьбы з махлярствам, якое ў апошнія гады стала адной з самых сур'ёзных праблем кіберзлачыннасці.
Малдаўскі парламент прыняў заканадаўства, якое прадугледжвае, што актывацыя карткі Prepaid і еSIM будзе магчымая толькі пасля праверкі асобы з дапамогай пашпарта. Аператары будуць збіраць дадзеныя карыстальнікаў, што дазволіць хутчэй выяўляць тых, хто выкарыстоўвае тэлефоны для махлярства.
Паводле заявы ўладаў, злачынцы часта выкарыстоўваюць вялікую колькасць ананімных нумароў, змяняючы іх пасля кожнай спробы махлярства. Новыя правілы прызначаны для стрымлівання гэтай практыкі і садзейнічання супрацоўніцтву паміж аператарамі, паліцыяй і праваахоўнымі органамі.
З пачатку 2026 года Малдова ўваходзіць у еўрапейскую зону «Роўмінг як дома», якая ахоплівае Еўрапейскі Саюз, Украіну і Малдову.
IAR/яс