Злучаныя Штаты, Данія і Грэнландыя дасягнулі паразумення адносна пагаднення, якое, паводле адміністрацыі ЗША, дасць Вашынгтону пастаянны кантроль над бяспекай вострава.
У эфіры «Польскага радыё 24» палітолаг Агнешка Брыц заявіла, што, на яе думку, адміністрацыя Дональда Трампа хоча пашырыць свой доступ да рэсурсаў у Грэнландыі.
— Гаворка ідзе ў тым ліку пра доступ амерыканскіх кампаній, набліжаных да сям'і Дональда Трампа, да энергетычных рэсурсаў, якімі вядомая Грэнландыя. Гэта праўда, што пагадненне рыхтуецца да подпісу, калі яно ўступіць у сілу — невядома. Падрабязнасці пагаднення не выяўляюцца, але ў нас ёсць пэўныя меркаванні.
На наступным тыдні Злучаныя Штаты, Данія і Грэнландыя павінны падпісаць пагадненне аб умацаванні бяспекі ў Паўночнаатлантычным і Арктычным рэгіёнах.
IAR/яс