Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ААН прагназуе голад у гарачых кропках па ўсім свеце

28.11.2026 10:17
Вострая харчовая праблема звязана з узброенымі канфліктамі, гвалтам і змяненнем клімату.
.
. tyaqakk/Pixabay/CC0

Агенцтвы ААН папярэдзілі ў пятніцу, што сітуацыя з забеспячэннем харчаваннем насельніцтва пагоршыцца ў 16 гарачых кропках па ўсім свеце на працягу наступных шасці месяцаў. Гэта звязана з узброенымі канфліктамі, гвалтам і змяненнем клімату.

Партал «UN News» паведамляе, што Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (ФАО) і Сусветная харчовая праграма (WFP) звяртаюць увагу на трывожныя ўзроўні голаду ва ўсім свеце. Яны тлумачаць гэта ўзброенымі канфліктамі, гвалтам і ўзмацненнем пагоднай з'явы Эль-Ніньё.

У апошняй справаздачы агенцтвы называюць рэгіёны свету, дзе пагроза голаду найбольш высокая. Сярод іх — Судан, Паўднёвы Судан, Самалі, Паўночную Нігерыю і Емен як краіны, якія сутыкаюцца з найбольш сурʼёзнымі харчовымі крызісамі. Чад таксама быў дададзены ў спіс, што адлюстроўвае негатыўныя наступствы канфлікту ў суседнім Судане.

Канфлікты і гвалт застаюцца асноўнымі фактарамі, якія выклікаюць востры голад у 12 з 16 пералічаных гарачых кропак. Найбольш складаная сітуацыя ў Судане і Паўднёвым Судане, дзе была выяўлена рызыка надыходу голаду.

Акрамя таго, пагодная зʼява Эль-Ніньё ўзмацняецца і можа стаць адной з самых моцных за ўсю гісторыю назіранняў. Больш сухія і гарачыя ўмовы пагражаюць ураджаю на поўдні Афрыкі, у так званым «сухім калідоры» ў Цэнтральнай Амерыцы і на паўночным усходзе Уганды.

Гватэмала таксама можа сутыкнуцца з сурʼёзнай харчовай праблемай. Чакаецца, што гэта закране 3,2 мільёна чалавек у выніку самага сухога сезона збору ўраджаю за чатыры дзесяцігоддзі.

У Судане 13 раёнаў у штатах Паўночны Дарфур і Паўднёвы Кардафан могуць сутыкнуцца з голадам да студзеня 2027 года. У двух лагерах, дзе знайшлі прытулак людзі, вымушаныя пакінуць свае дамы, у Паўднёвым Дарфуры ўжо пануе голад.

ав