Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Харватыі карыстанне мабільным тэлефонам за рулём можа прывесці да штрафу ў 2000 еўра

28.11.2026 14:19
Новыя, значна больш жорсткія санкцыі будуць прымяняцца да кіроўцаў, якія здымаюць на відэа ўласныя парушэнні правілаў і публікуюць такія матэрыялы, напрыклад, запісы неасцярожнага кіравання або перавышэння хуткасці.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com

Харватыя хоча зрабіць больш жорсткімі правілы дарожнага руху. Карыстанне мабільным тэлефонам за рулём можа прывесці да штрафу ў 2000 еўра.

Аднак гэта не тычыцца кожнага выкарыстання тэлефона падчас кіравання. За звычайнае выкарыстанне мабільнага тэлефона за рулём па-ранейшаму прымяняецца штраф у памеры 130 еўра. Новыя, значна больш жорсткія санкцыі будуць прымяняцца да кіроўцаў, якія здымаюць на відэа ўласныя парушэнні правілаў і публікуюць такія матэрыялы, напрыклад, запісы неасцярожнага кіравання або перавышэння хуткасці.

Маштаб праблемы вялікі. Па дадзеных харвацкай паліцыі, за першыя дзесяць месяцаў гэтага года было зафіксавана больш за 36 тысяч правапарушэнняў, звязаных з выкарыстаннем тэлефонаў за рулём. З іх восем тысяч былі ўчынены прафесійнымі кіроўцамі.

МУС сцвярджае, што публікацыя такіх запісаў можа падштурхнуць іншых да імітацыі небяспечных паводзін. Змены пакуль маюць статус праекта, яны яшчэ павінны прайсці заканадаўчую працэдуру.

ав