Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ізраільскія вайскоўцы забілі двух супрацоўнікаў арганізацыі «Лекары без межаў» у Газе

28.11.2026 17:11
Арганізацыя падкрэслівае, што тэрыторыя дакладна пазначаная і яе месцазнаходжанне вядомае ізраільскай арміі.
-
Прэм'ер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху PAP/EPA/ABIR SULTAN

Двое палестынскіх ахоўнікаў былі забітыя ў выніку атакі на клініку «Лекараў без межаў» у горадзе Газа. У ізраільскай арміі сцвярджаюць, што гэта былі «тэрарысты з ваеннага крыла ХАМАС».

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявіў, што напады на медыцынскія ўстановы і работнікаў сектара Газа з'яўляюцца «абуральнымі і непрымальнымі». Тыя, хто рызыкуе сваім жыццём, каб ратаваць іншых, павінны быць абароненыя, а не атакаваныя, напісаў Тэдрас Адханом Гебрэйэсус.

Праваабарончыя групы абвінавачваюць Ізраіль у сістэматычных атаках на гуманітарны персанал і аб’екты ў Газе. З пачатку канфлікту загінулі больш за 600 гуманітарных супрацоўнікаў, у тым ліку — у 2024 годзе — паляк Даміян Собаль, валанцёр арганізацыі World Central Kitchen, якая пастаўляла харчы жыхарам сектара Газа.

Ізраіль працягвае перашкаджаць працы гуманітарных работнікаў, блакуючы пастаўкі дапамогі ў разбураны вайной анклаў з двухмільённым насельніцтвам.

ав