Беларуская Служба

Вялікабрытанія рэкамендуе сваім суднам пазбягаць Армузскага праліва

20.07.2019 11:11
Гэта рэакцыя на ўчарашняе затрыманне ў згаданым рэгіёне брытанскага танкера „Stena Impero”.
      .
Вялікабрытанія рэкамендуе сваім суднам пазбягаць Армузскага праліва.PAP/EPA/JAN VERHOOG / MARINETRAFFIC.COM

Вялікабрытанія рэкамендуе сваім суднам часова пазбягаць Армузскага праліва. Гэта вынік учарашняга захопу Iранскай рэвалюцыйнай гвардыяй брытанскага танкера „Stena Impero”.

„Мы глыбока занепакоеныя непрымальнымі дзеяннямі Ірана, якія з'яўляюцца відавочным парушэннем міжнароднага марскога права”, - сказала прэс-сакратар брытанскага ўрада. Ноччу ў Лондане сустрэліся супрацоўнікі ўрадавага крызіснага штаба.

Як паведаміла іранскае інфармацыйнае агенцтва Fars, захоплены танкер прышвартаваўся ў порце горада Бандар Аббас. Паводле яго, брытанскае судна сутыкнуўся з іранскай рыбацкім катэрам і не намервалася спыняцца. Таму, паводле агенцтва, яно было затрыманае.

Fars сцвярджае, што экіпаж з 23 чалавек знаходзіцца на борце танкера і застанецца там да завяршэння расследавання. Нагадаем, экіпаж складаецца з маракоў з Індыі, Расіі, Літвы і Філіпін.

Кіраўнік брытанскай дыпламатыі Джэрэмі Хант папярэдзіў Іран, што калі ён не вызваліць маракоў, то павінен узяць пад увагу сур'ёзныя наступствы. „Мы шукаем спосаб вырашэння праблемы з дапамогай дыпламатыі”, - сказаў міністр Хант, называючы захоп танкера „абсалютна непрымальным”.

Нагадаем, Іран неаднаразова папярэджваў Вялікабрытанію пасля затрымання 4 ліпеня іранскага танкера непадалёк Гібралтара. ЗША абвінавацілі Тэгеран у продажы нафты ў Сірыю, якая ахоплена еўрапейскімі й амерыканскімі санкцыямі. Учора суд у Гібралтары вырашыў падоўжыць арышт іранскага судна на 30 дзён.

аз