Лідары расійскай апазіцыі заклікалі прыхільнікаў арганізаваць дэманстрацыі ў абарону свабодных выбараў. Жыхары Масквы з нядзелі 14 ліпеня штодня выходзяць на вуліцы, патрабуючы ўдзелу апазіцыі ў мясцовых выбарах.
Нагадаем, выбарчыя камісіі ў расійскай сталіцы па розных прычынах адмовілі 57 кандыдатам ва ўдзеле ў выбарах. 8 верасня расейцы будуць выбіраць прадстаўнікоў муніцыпальных і абласных органаў улады.
Удзел у сённяшняй дэманстрацыі заявіў лідар апазіцыі Аляксей Навальны. Палітык заявіў, што чыноўнікі, адказныя за парушэнне выбарчага заканадаўства, павінны быць пакараныя. У той жа час ён заклікаў сваіх прыхільнікаў на выбарах галасаваць супраць кандыдатаў ад кіроўнай партыі „Адзіная Расія”.
Нагадаем, у першы дзень пратэстаў дэманстрантаў жорстка разагнала паліцыя. Паводле праваабаронцаў, функцыянеры без абгрунтавання выкарыстоўвалі сілу ў дачыненні да дэманстрантаў.
аз