Беларуская Служба

ЗША размесцяць свае войскі ў Саудаўскай Аравіі

20.07.2019 17:01
На прысутнасць войскаў Злучаных Штатаў Амерыкі на тэрыторыі каралеўства пагадзіўся кароль Саудаўскай Аравіі Салман.
 .
Амерыканскі сцяг.Photo: oohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выконваючы абавязкі міністра абароны ЗША Рычард Спенсер санкцыянаваў размяшчэнне амерыканскіх войскаў і рэсурсаў у Саудаўскай Аравіі, заявіў Пентагон. Гэтыя дзеянні павінны стаць „дадатковым стрымліваючым фактарам” перад абліччам „узнікаюць рэальных пагрозаў”.

Раней на прысутнасць войскаў Злучаных Штатаў Амерыкі на тэрыторыі каралеўства пагадзіўся кароль Саудаўскай Аравіі Салман.

Дадзенае рашэнне накіравана на „пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, а таксама на забеспячэнне міру”, - паведаміла агенцтва SPA, спасылаючыся на Міністэрства абароны Саудаўскай Аравіі.

Учора Іранская рэвалюцыйная гвардыя захапіла ў Персідскім заліве брытанскі танкер „Stena Impero”.

Напружанасць у рэгіёне расце ўжо некалькі месяцаў. Іранцы неаднаразова папярэджвалі Вялікабрытанію, што яна можа чакаць адказу на арышт іранскага танкера ў рэгіёне Гібралтара.

Нагадаем, міжнародная грамадскасць абвінавачвае Тэгеран у продажы нафты ў Сірыю, якая ахоплена еўрапейскімі і амерыканскімі санкцыямі.

Учора суд у Гібралтары вырашыў падоўжыць арышт іранскага судна на 30 дзён.

аз