Беларуская Служба

Лясныя пажары ахапілі Партугалію

21.07.2019 13:42
Каля 900 чалавек супрацьстаяць агню каля мястэчка Сетра, на мяжы з Іспаніяй.
Аўдыё

Больш за 1000 чалавек змагаецца з некалькімі дзясяткамі лясных пажараў у Партугаліі. Самыя вялікія пажары зафіксаваныя ва ўсходняй частцы краіны, пра гэта паведаміла Грамадзянская абарона Партугаліі ў нядзелю, 21 ліпеня. 

Падчас тушэння лясных пажараў апёкі ўжо атрымалі 8 ратавальнікаў, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане. Таксама сур’ёзныя раненні атрымала адна грамадзянская асоба. У акцыі пажаратушэння задзейнічана 300 аўтамабіляў пажарнай службы і 20 адмысловых верталётаў. Каля 900 чалавек супрацьстаяць агню каля мястэчка Сетра, на мяжы з Іспаніяй.

Паводле паведамленняў партугальскай грамадзянскай абароны, барацьбу з агнём ускладняе нізкая вільготнасць паветра і моцная спёка, якая працягваецца ўжо некалькі дзён. У выпадку некалькіх лясных пажараў, існуе вялікая верагоднасць таго, што яны наўмысна былі распачатыя падпальшчыкам.

IAR/эж