Беларуская Служба

Мінэканамразвіцця РФ: не спяшацца наконт адзінай з Беларуссю валюты

22.07.2019 12:03
Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага Міністэрства эканамічнага развіцця Максім Арэшкін.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePhoto: Tony Morgan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расіі і Беларусі не варта спяшацца з вырашэннем пытання аб адзінай грашова-крэдытнай палітыцы і агульнай валюце. Пра гэта ў інтэрв'ю „Эху Москвы” заявіў кіраўнік расійскага Міністэрства эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, паведамляе „Наша Ніва”.

Паводле яго слоў, пераход на адзіную валюту з'яўляецца завяршальным этапам інтэграцыі краін. „Трэба, каб эканамічная ўзаемасувязь была настолькі моцная, каб ўвядзенне валюты не прыводзіла да ваганняў”, - дадаў Арэшкін.

Міністр адзначыў, што ўжо вядзецца праца над тым, каб расійскія і беларускія прадпрыемствы знаходзіліся ў адзінай эканамічнай прасторы незалежна ад рэгістрацыі.

аз