Беларуская Служба

Паніка ў Кашміры

04.08.2019 11:02
Лакальныя ўлады рэгіёну выдалі папярэджанне аб тэрарыстычнай пагрозе.
Кашмір PAP/EPA/FAROOQ KHAN

Тысячы чалавек, у тым ліку турысты, пакідаюць Кашмір. Лакальныя ўлады рэгіёну выдалі папярэджанне аб тэрарыстычнай пагрозе.

Паводле ўладаў, атака пагражае індускіх пілігрымам, якія прыбылі ў санктуарый у Амарнатх, высока ў Гімалаях. Атаку на сёлетнюю пілігрымку рыхтуюць тэрарысты пры падтрымцы Пакістану.

Ісламабад абвяргае абвінавачанні ў тым, што падтрымлівае тэрарыстаў у Кашміры. Улады рэгіёну рэкамендавалі пілігрымам пакінуць тэрыторыю, чым выклікалі паніку сярод людзей.

Рэгіён пакідаюць каля 20 тысяч індускіх пілігрымаў і турыстаў, таксама больш за 200 тысяч чалавек, якія там працуюць. Урад Індыі перад пачаткам сезону пілігрымак выслаў на месца 10 тысяч дадатковых жаўнераў.

Кашмір з 1948 году падзелены паміж Індыяй і Пакістанам. Абедзве краіны прэтэндуюць на цэлы рэгіён, дзе пераважаюць мусульмане.

ав