Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў французскага лідара Эманўэля Макрона ва ўмяшанні ў палітыку Вашынгтона ў дачыненні да Ірану. Адпаведны запіс кіраўнік амерыканскай адміністрацыі пакінуў у чацвер, 8 жніўня, у сацыяльнай сетцы Twitter.
«Ведаю, Макрон, як і ўсе астатнія, хоча толькі дабра, але ніхто не мае права гаварыць ад імя Злучаных Штатаў, ніхто, акрамя саміх Злучаных Штатаў. Ніхто – ні ў якой меры і ніякім чынам не ўпаўнаважаны прадстаўляць нас», – напісаў Дональд Трамп.
Французскі лідар знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам Ірана Хасанам Рухані і, як перадае агенцтва AFP, даў ясна зразумець, што гатовы выконваць ролю пасярэдніка у наладжванні стасункаў паміж Вашынгтонам і Тэгеранам.
паводле dw.com/эж