30 гадоў таму, 23 жніўня 1989 года ў 50-ую гадавіны падпісання злачыннага пакту Молатава-Рыбентропа жыхары прыбалтыйскіх яшчэ савецкіх рэспублік заладзілі масавую акцыю пратэсту – «Балтыйскі ланцуг свабоды».
2 мільёны прыбалтаў утварылі жывы ланцуг з Вільні праз Рыгу да Талліну. Такім чынам літоўцы, латышы ды эстонцы пратэставалі супраць савецкай акупацыі сваіх краінаў. Амбасадар Латвіі ў Польшчы Эдгарс Бондарс лічыць, што ўдзел у Балтыйскім ланцугу злучыў жыхароў Балтыі ў ззмаганні за незалежнасць сваіх краінаў.
«Усе былі надзвычай заангажаваныя ў гэтую справу на ўзроўні эмоцый, але і на справе. Мільёны вышлі на вуліцы, каб злучыцца ў гэтым ланцугу свабоды. У нас тыя падзеі называюцца «пяючай рэвалюцыяй», менавіта гэты ланцуг стаяў яе неад’емнай часткай».
Уздоўж 600-кіламетровай шашы ад Вільні да Талліну 2 мільёны чалавек трымаліся за рукі, пратэстуючы супраць бальшавіцкага сваволля. Такім сімвалічным чынам яны дамагаліся публікацыя таемных дакументаў, падпісаных паміж Сталіным і Гітлерам 23 жніўня 1929 года ў Маскве.
IAR/эж