Беларуская Служба

Бундэсвер губляе зброю і боепрыпасы

27.09.2019 13:25
З 2014 года з складоў і казармаў Бундэсвера зніклі некалькі тузінаў пісталетаў, аўтаматаў і дзясяткі тысяч патронаў.
Нямецкае войскаEPA/FRIEDEMANN VOGEL Dostawca: PAP/EPA

Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў сакрэтным дакладзе, прызначаным для ўнутранага карыстання Федэральнага міністэрствам абароны, пра які даведаліся газеты з медыягрупы «Германія».

Са згаданай справаздачы вынікае, што за апошнія шэсць гадоў Бундэсвер згубіў трыццаць дзевяць адзінак агнястрэльнай зброі і амаль дваццаць тысяч боепрыпасаў. Невялікая частка страт была знойдзена падчас праверкі.

Дагэтуль не ўдалося вайскоўцам знайсці: шэсць кулямётаў MG3, адзінаццаць вінтовак G3, чатыры вінтоўкі G36 і дзясятак пісталетаў. Апроч таго са складаў Бундэсвера знікла некалькі тысяч адзінак боепрыпасаў і дзясяткі запасных частак для розных відаў зброі.
Расследаванне, праведзенае войскам, не патлумачыла, куды трапіла скрадзеная зброя і патроны.

У Нямеччыне цяпер працягваюцца гарачыя дыскусіі пра жахлівы стан нямецкай арміі. Нямеччыну крытыкуюць саюзнікі па НАТА за тое, што ўрад занадта мала выдаткоўвае на абарону. Федэральны ўрад абвясціў пра павелічэнне выдаткаў на абарону да 1,5% ВУП да 2024 года.

ПР/юл