Беларуская Служба

Гараць прыгарады Лос-Анджэлесу

25.10.2019 17:25
Улады загадалі жыхарам эвакуявацца.
Пажыры на поўдні ЗШАEPA/ETIENNE LAURENT Dostawca: PAP/EPA

Жыхарам паўночных раёнаў Лос-Анджэлесу загадана пачаць эвакуявацца з-за хуткага распаўсюджання пажару.

Стыхія нішчыць раёны на поўнач ад гораду. Каля пяцідзесяці тысяч чалавек павінны пакінуць свае дамы.

Агонь ахапіў больш за дзве тысячы гектараў. Шмат будынкаў ужо згарэла. Пакуль няма дакладнай інфармацыі пра колькасць пацярпелых.

З-за пажару была зачынена адна з аўтастрад і мноства меншых дарог. Пяцьсот пажарных змагаюцца з агнём.

Раней быў выдадзены загад аб эвакуацыі для 2000 жыхароў паўночнай Каліфорніі. Агонь ахапіў там плошчу каля шасці з паловай тысяч гектараў.

ПР/юл