Беларуская Служба

У Данбасе пачаўся працэс развядзення сіл

29.10.2019 14:17
Развядзенне сіл бакамі канфлікту ў Данбасе – адна з умоў правядзення саміту «нармандскай чацвёркі». 
Баевік вучыць школьнікаў карыстацца зброяй у рамках патрыятычнай падрыхтоўкі ў вайсковай частцы самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ў ДанецкуPAP/EPA/DAVE MUSTAINE

Апалчэнцы самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) і ўкраінскія ваенныя распачалі сёння развядзенне сіл у населеным пункце Залатое.

На сустрэчы 1 кастрычніка кантактная група па Данбасе дамовілася аб адводзе ўзбраенняў на пілотных участках у Залатым і Пятроўскім. На адвод узбраенняў тады давалася тры дні, а пятніца, 11 кастрычніка, была апошнім тэрмінам. Развядзенне сіл было сарванае. У ДНР і ЛНР адказнасць за зрыў усклалі на ўкраінскі бок. У Кіеве патлумачылі няўдачу невыкананнем апалчэнцамі сямідзённага рэжыму цішыні на пілотных участках.

Развядзенне сіл бакамі канфлікту ў Данбасе – адна з умоў правядзення саміту «нармандскай чацвёркі». Яго дата яшчэ не вызначаная, аднак, украінскія ўлады разлічваюць, што ён пройдзе ў лістападзе. Чарговай умовай для правядзення саміту стала згода Украіны на гэтак званую формулу Штайнмаера. Яна прадугледжвае прызнанне сепаратыстычнаму Данбаса спецстатусу.

Паводле часткі ўкраінцаў, гэта азначае капітуляцыю іх краіны перад Расіяй, якая падтрымлівае сепаратыстаў. Пасля інфармацыі, што Кіеў пагадзіўся прыняць формулу Штайнмаера, у Кіеве і іншых гарадах прайшлі пратэсты пад лозунгамі «Не для капітуляцыі». Падобным чынам частка ўкраінцаў ацэньвае вывад войскаў у Залатым.

ав