У сувязі з інаўгурацыяй рэйсаў з Варшавы ў Шры-Ланку сёння ў горадзе Каломба пачаў працу польска-ланкійскі эканамічны форум, арганізаваны сярод іншага Міністэрствам прадпрымальніцтва і Польскай гандлёва-прамысловай палатай.
Першы самалёт, які адкрыў рэгулярныя рэйсы LOT у Шры-Ланку, прызямліўся ў сталіцы дзяржавы Каломба пасля поўначы польскага часу.
Боінг 787 Dreamliner ляцеў з Варшавы больш за восем гадзін. У ім удзельнічалі прадстаўнікі польскіх уладаў, прадпрымальнікі і турысты.
Польскі авіяперавозчык запланаваў з Варшавы ў Каломба тры рэйсы на тыдзень. Паводле віцэ-старшыні PLL LOT Міхала Фіёла (Michał Fijoł), новы маршрут мае вялікі патэнцыял.
Прадстаўнік авіякампаніі дадаў, што ў 2018 годзе з Варшавы ў Шры-Ланку, нягледзячы на адсутнасць рэгулярнага і прамога спалучэння, вылецелі 20 тысяч чалавек, а з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы - 200 тысяч.
аз