Сёння ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі адбылася сусветная прэм'ера дакументальнага фільму Кшыштафа Брожка «Рапарт з Аўшвіц». Гэта гісторыя пра палякаў, які білі трывогу ў свеце, расказваючы пра нямецкія канцлагеры на тэрыторыі Польшчы і пра маўчанне саюзнікаў. У фільме паказаныя рапарты і справаздачы Польскай падпольнай дзяржавы і ўраду Рэчы Паспалітай у выгнанні.
Кшыштаф Брожэк гаворыць, што ў фільме паказаныя невядомыя да гэтага часу дакументы з брытанскіх архіваў. Яны сведчаць пра тое, што палякі рэгулярна з 1941 году да канца вайны інфармавалі ўсіх саюзнікаў пра нямецкія лагеры:
- Ёсць некалькі прозвішчаў вядомых польскіх курʼераў, якія гэтую інфармацыю перадавалі на Захад. Гэта Карскі, Пілецкі. Але ў Польшчы і на Захадзе не ведаюць, што гэтая інфармацыя паступала рэгулярна. Гэта былі тыднёвыя і месячныя рапарты. Асабліва шмат іх было ў 43 і 44 гадах, калі хваля генацыду была самая вялікая. Нават гісторыкі не ведаюць, на колькі поўная інфармацыя даходзіла разам з заклікамі прынамсі паспрабаваць нешта зрабіць.
Фільм «Рапарт з Аўшвіц» праз некалькі дзён будзе паказаны ў Лондане.
ав