Беларуская Служба

Паліцыя ліквідавала вялікі лагер для мігрантаў у Кале

29.09.2020 20:43
Арганізацыі дапамогі крытыкуюць дэмантажныя аперацыі лагераў, у якія многія мігранты вяртаюцца праз некалькі дзён ці тыдняў.
.
. PAP/EPA/YANNIS KOLESIDIS

Французская паліцыя разабрала ў аўторак раніцай лагер нелегальных мігрантаў у Кале на поўначы краіны, дзе пражывалі ад 700 да 800 чалавек. Жыхары лагера павінны быць прынятыя ў цэнтрах рэгіёна і іншых раёнах краіны.

«Мы вырашылі правесці гэтую аперацыю да зімы, калі тэмпература паветра складае 3-4 градусы ніжэй за нуль», – сказаў Луі Ле Франк, прэфект Па-дэ-Кале.

Як ён удакладніў, 150 мігрантаў атрымаюць прытулак у Па-дэ-Кале і 150 – у іншых дэпартаментах рэгіёна Верхняя Францыя. Астатнія 500 чалавек будуць накіраваны ў цэнтры розных рэгіёнаў краіны.

Ле Франк падкрэсліў, што мэта мясцовых улад – гэта «таксама актыўная барацьба з кантрабандыстамі».

Дзяржаўныя службы ацэньваюць колькасць мігрантаў, якія пражываюць у Кале, на прыкладна 1000. Мігранты хочуць дабрацца да Англіі.

Арганізацыі дапамогі крытыкуюць дэмантажныя аперацыі лагераў, у якія многія мігранты вяртаюцца праз некалькі дзён ці тыдняў.

У чацвер праваабаронца Клэр Хедон асудзіла «зневажальныя і бесчалавечныя» ўмовы жыцця імігрантаў у Кале. Каля 250 актывістаў НДА і мігрантаў, у асноўным з Афрыкі, пратэставалі ў горадзе ў суботу супраць умоў жыцця ў лагерах.

ав