Беларуская Служба

ФРГ афіцыйна распачынае барацьбу з мірным атамам у Еўропе

12.03.2021 16:54
У Польшчы плануецца пабудова АЭС, фінансаванне праекту ажыццявяць амерыканскія фірмы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSybille Reuter/ Shutterstock

Нямецкае Федэральнае міністэрства навакольнага асяроддзя, якое ўзначальвае Свэе Шульцэ, выкарыстала гадавіну аварыі на АЭС у Фукусіме для таго, каб прадставіць праграмны дакумент, у якім акрэслена палітычныя мэты міністэрства ў галіне атамнай энергетыкі ў Еўропе. Паводле яго, Нямеччына плануе палітычна ўплываць на дзяржавы ЕЗ з мэтай, каб тыя адмовіліся ад атамнай энергетыкі.

«Федэральнае міністэрства навакольнага асяроддзя разам з аднадумцамі ў Еўропе будзе актыўна папулярызаваць, далучэнне да працэсу адмовы ад атамнай энергетыкі ў еўрапейскіх краінах. Фінансаванне дзяржавай новых атамныя электрастанцыі ў ЕЗ з'яўляецца супярэчлівы з інтарэсамі Нямеччыны. (...) Атамная энергетыка эканамічна не выгадная. Нягледзячы на тое, што падчас працы АЭС не выдзяляецца вуглякіслы газ, атамная энергетыка не зʼяўляецца чыстай. Сродкі, якія на яе трацяцца, велізарныя і яны будуць абцяжарваць наступныя пакаленні. У ЕЗ мы маем вызначаныя мэты ў галіне паляпшэння энергетычнай эфектыўнасці і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі», – гаворыцца ў праграмным дакуменце федэральнага міністэрства.

Нагадаем, у Польшчы плануецца пабудова АЭС, фінансаванне праекту ажыццявяць амерыканскія фірмы.

energetyka24/эж


Амерыканцы рыхтуюць ядзерную прапанову для Польшчы

04.03.2021 08:12
Праект павінны фінансаваць ЗША, паведамляе прадстаўнік урада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.