Кіраўнікі 30 краін НАТА сустракаюцца сёння ў Бруселі на аднадзённым саміце арганізацыі. Асноўная тэма сустрэчы – рэформа альянсу на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Польшчу на перамовах прадставіць прэзідэнт Анджэй Дуда. У Бруселі таксама з'явяцца прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Ангела Мэркель.
Кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг прадставіць лідарам дзяржаў-членаў план рэформаў да 2030 года. Прапанаваныя змены павінны дазволіць арганізацыі адаптавацца да новай рэальнасці, а таксама эфектыўна супрацьстаяць узрастаючаму ўплыву Расіі і Кітая ў свеце. Енс Столтэнберг паведаміў, што план рэформаў прадугледжвае больш частыя кансультацыі паміж членамі НАТА як па ваенных, палітычных, так і па эканамічных пытаннях:
- Ідэя заключаецца ў тым, каб НАТА ў большай ступені стала платформай для кансультацый і каардынацыі па многіх новых пытаннях і ў розных фарматах. Мы павінны павялічыць нашае палітычнае супрацоўніцтва з дэмакратычнымі краінамі, каб абараняць мадэль дэмакратыі, якую ў цяперашні час аспрэчваюць Расія і Кітай
Прапановы таксама прадугледжваюць павелічэнне членскіх узносаў на рэалізацыю найбольш важных задачаў, уключаючы барацьбу са зменамі клімату і павелічэнне тэхналагічнага супрацоўніцтва.
Падчас саміту ў Бруселі кіраўнікі НАТА абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і ва Украіне, а таксама бягучы вывад войскаў з Афганістана і дапамогу гэтай краіне ў будучыні.
аз