Беларуская Служба

Кампаніі Pfizer і BioNTech абвясцілі, што іх вакцынай можна прывіваць дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў

20.09.2021 17:24
Клінічныя выпрабаванні па ўжыванні вакцыны ў дзяцей у цяперашні час таксама вядзе канцэрн Moderna.
B
BакцынаPAP/EPA/DANIEL POCKETT

Кампаніі Pfizer і BioNTech абвясцілі, што іх вакцынай супраць COVID-19 можна будзе прывіваць дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў. Яны таксама паведамілі, што неўзабаве пададуць заяўку ва Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША з просьбай зацвердзіць прэпарат для гэтай узроставай групы.

Дзеці будуць атрымліваць паменшаную дозу вакцыны, прыкладна адну траціну таго, што зараз атрымліваюць дарослыя. Клінічныя выпрабаванні паказалі, што пасля такой дозы дзеці набываюць той жа імунітэт ад каранавіруса, што падлеткі і дарослыя, сказаў Associated Press віцэ-старшыня кампаніі Pfizer доктар Біл Грубер.

Ён дадаў, што ў бліжэйшы час кампаніі будуць хадайнічаць таксама за зацвярджэнне прэпаратаў для дзяцей на еўрапейскім і брытанскім рынках.

Клінічныя выпрабаванні па ўжыванні вакцыны ў дзяцей у цяперашні час таксама вядзе канцэрн Moderna.

PAP/аз