Федэрацыя венесуэльскіх лекараў абвясціла, што сутыкнулася неабходнасцю закрыць аддзяленні ды цэлыя шпіталі ў краіне, нягледзячы на пандэмію каранавіруса. У першую чаргу з-за недахопу лекаў, тэхнічных матэрыялаў і дрэннага абсталявання.
Старшыня Федэрацыі Дуглас Леон Натэра сказаў: «Цяжка працаваць з трыма-чатырма адсоткамі неабходных лекаў».
Лекары, якія працуюць у рэанімацыі, таксама скардзяцца на вельмі нізкія заробкі і жахлівы стан 80% медычных устаноў у краіне.
«Практычна мы ўжо маем справу з дэ-факта закрыццём нашых бальніц, урад не зацікаўлены ў здароўі венесуэльцаў», — цытуе словы Натэра іспанскага агенцтва EFE.
У гэтай сітуацыі лекары звярнуліся да суграмадзян з просьбай «самім сцерагчыся ад заражэння каранавірусам усімі сродкамі, якія ёсць у іх распараджэнні».
ПР/юл