Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан павіншаваў прэм’ер-міністра Пятра Фіалу з падпісаннем пагаднення з Польшчай па пытанні польскай шахты вуглездабычы ў Тураве. Пра гэта пасля вячэрняй сустрэчы двух палітыкаў паведаміў кіраўнік чэшскага ўраду.
Дамоўленасць па Тураве стала адной з тэм рабочай сустрэчы прэм'ер-міністра і прэзідэнта. Пётр Фіала паведаміў, што Мілаш Земан павіншаваў яго з падпісаннем кантракту. «Мы пагадзіліся, што паразуменне зʼяўляецца важнай формай абароны жыхароў, якія пражываюць у раёнах, пацярпелых ад здабычы карысных выкапняў. Гэта таксама важна для ліквідацыі перашкод у чэшска-польскіх адносінах», – сказаў прэмʼер-міністр Чэхіі.
Заключаная ўчора ў Празе дамова абавязвае Польшчу выплаціць кампенсацыю ў памеры 45 мільёнаў еўра. Польшча таксама павінна інвеставаць у абарону навакольнага асяроддзя і мінімізаваць наступствы здабычы карысных выкапняў у Тураве. Да заканчэння здабычы бурага вугалю ў шахце будзе праводзіцца экалагічны маніторынг. Акрамя таго, будзе створаны сумесны фонд для фінансавання праектаў, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя. Любыя спрэчкі, звязаныя з выкананнем палажэнняў кантракту на працягу пяці гадоў, будзе вырашаць Суд Еўрапейскага Саюза.
IAR PR/нг