Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы і прэм'еры Латвіі і Эстоніі сустракаюцца ў Берліне з канцлерам Германіі

10.02.2022 09:47
На гэтым тыдні Берлін абвясціў, што ўзмоцніць шматнацыянальны батальён НАТА ў Літве і накіруе туды 350 дадатковых вайскоўцаў.
  .
Сцягі краін Балтыі.Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэмʼер-міністры Латвіі і Эстоніі Крышаніс Карыньш і Кая Калас абмяркоўваюць з канцлерам Германіі Олафам Шольцам пытанні бяспекі і вайсковыя аперацыі Расіі ля межаў Украіны і Беларусі, а таксама пытанні ўмацавання стрымлівання і абараназдольнасці на ўсходнім флангу альянсу.

На гэтым тыдні Берлін абвясціў, што ўзмоцніць шматнацыянальны батальён НАТА ў Літве і накіруе туды каля 350 дадатковых вайскоўцаў.

«Самае галоўнае, што цяпер робіць Германія, – гэта адэкватны і дзейсны адказ на сітуацыю, якая хутка змяняецца», – заявіў учора Гітанас Наўседа.

Паводле літоўскага лідара, размяшчэнне ў Літве міжнароднага батальёна пяць гадоў таму зʼяўляецца самай сур’ёзнай гарантыяй бяспекі ў гісторыі краіны.

Учора Нідэрланды абвясцілі аб павелічэнні колькасці сваіх жаўнераў у Літве з 270 да 350. Літва таксама заявіла, што імкнецца да пастаяннай прысутнасці амерыканскіх жаўнераў на сваёй тэрыторыі.

IAR /аз

Эмануэль Макрон: Аднаўленне дыялогу - гэта адзіны шлях, які дасць магчымасць міру ва Украіне

09.02.2022 08:30
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што «аднаўленне дыялогу — гэта адзіны спосаб дамагчыся міру ва Украіне». Макрон прыняў удзел у сустрэчы ў Берліне ў фармаце Веймарскага трохкутніка з лідарамі Польшчы і Германіі.

Палітыкі Дуда, Макрон і Шольц: Наша мэта - пазбегнуць вайны

09.02.2022 09:15
Мы павінны пазбягаць вайны, заявілі прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда і Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц  у Берліне.