Расія пачала ўварванне ва Украіну. Ноччу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку ўзброенай аперацыі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у цяперашні час пад ударам знаходзяцца ўсе буйныя ўкраінскія гарады, акрамя Львова. У тэлепрамове Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Ён абвінаваціў украінскія ўлады ў здзяйсненні «генацыду» на ўсходзе краіны.
«Мы хочам дэмілітарызаваць і дэнацыфікаваць Украіну, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых, хто здзейсніў злачынствы супраць мірнага насельніцтва, у тым ліку грамадзян Расійскай Федэрацыі», – сказаў Пуцін.
І ўлады ў Кіеве, і на Захадзе неаднаразова абвяргалі абвінавачванні аб генацыдзе і называлі такія словы Пуціна хлуснёй, якая павінна апраўдаць вайну.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў заяве, запісанай учора ўвечары, запэўніў, што ўлады працуюць, і заклікаў да міру. «Давайце не будзем панікаваць. Мы моцныя, мы гатовыя на ўсё. Мы пераможам, таму што мы ўкраінцы. Слава Украіне», – сказаў ён.
Сірэны трывогі і выбухі чутныя ў большасці гарадоў Украіны. Паветраны рух над усёй Украінай быў прыпынены. Натоўпы ўкраінцаў пакідаюць Кіеў. Міністр замежных спраў Украіны заклікаў міжнародную супольнасць неадкладна ўвесці санкцыі супраць Расеі і спыніць напад на яго краіну.
IAR/аз