Беларуская Служба

У Львове стараюцца ахаваць гістарычныя помнікі ад магчымых абстрэлаў

06.03.2022 13:51
У Львове больш за 2500 гістарычных помнікаў і архітэктурных абʼектаў.
Дэмантаж фігуры Ісуса Хрыстафота: PAP/Vitaliy Hrabar

У Львове пачалі акцыю захавання помнікаў культурнай спадчыны ад магчымага знішчэння, звязанага з вайной Расіі супраць Украіны. У першую чаргу гэта аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Унікальныя вітражы закрытыя ахоўнымі экранамі, а скульптуры абгорнутыя вогнетрывалымі і ахоўнымі матэрыяламі.

Частка вітражоў і скульптур разабраная і будзе захоўвацца ў сховішчах. Адным з такіх сакральных помнікаў, схаваных у спецыяльным бункеры, зʼяўляецца фігура Ісуса Укрыжаванага з драўлянага алтара Галгофы, які знаходзіўся на заднім двары армянскага сабора ў Львове. Гэта адна з найбольш старажытных статуй Украіны.

Работы па ахове помнікаў вядуць прафесійныя львоўскія кансерватары. Грошы на набыццё неабходных матэрыялаў горад атрымаў і з фондаў кансерватараў Польшчы.

У Львове захавалася больш за 2500 гістарычных помнікаў і архітэктурных абʼектаў.

IAR PR/нг