Беларуская Служба

Сёння 12-ы дзень расійскай вайны ва Украіне

07.03.2022 09:11
Харкаўскія ўлады пацвердзілі, што ў выніку абстрэлу была пашкоджана тэлевежа, а цяжкая артылерыя нанесла ўдар па жылых кварталах.
ХаркаўPAP/DSNS

Сёння 12-ы дзень расійскай вайны ва Украіне. Позна ўвечары ў нядзелю расійскія сілы ўзмацнілі абстрэл украінскіх гарадоў у цэнтры, на поўначы і поўдні краіны, паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч, які дадаў, што пад моцным абстрэлам апынуліся прыгарады Кіева, Чарнігава, Харкаў і Мікалаеў на поўдні краіны.

Харкаўскія ўлады пацвердзілі, што ў выніку абстрэлу была пашкоджана тэлевежа, а цяжкая артылерыя нанесла ўдар па жылых кварталах.

Жыхары акружаных расійскімі войскамі гарадoў Ірпень і Буча пад Кіевам ужо некалькі дзён пазбаўленыя вады, электрычнасці і харчавання, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на Генштаб Узброеных сіл Украіны і жыхароў.

Людзі хаваюцца ад агню ў падвалах, а з-за адсутнасці электрычнасці кантакт з імі амаль адсутнічае.

IAR/аз

У Львове стараюцца ахаваць гістарычныя помнікі ад магчымых абстрэлаў

06.03.2022 13:51
У Львове больш за 2500 гістарычных помнікаў і архітэктурных абʼектаў.