Прэзідэнт Украіны падчас анлайн-выступу ў Кангрэсе ЗША заклікаў Злучаныя Штаты Амерыкі стварыць над Украінай гуманітарную зону, забароненую для палётаў або перадаць ёй баявыя самалёты. Уладзімір Зяленскі выказаў таксама падзяку за дапамогу, якую ЗША аказалі Украіне да гэтага часу.
Украінскі лідар заявіў, што Расія прымяняе ва Украіне тэрор, якога Еўропа не бачыла за 80 гадоў. Ён таксама заявіў, што калі немагчыма стварыць беспалётную зону над Украінай, то трэба перадаць Украіне самалёты.
Зяленскі заклікаў увесці санкцыі супраць усіх расійскіх палітыкаў. Ён таксама заклікаў усе амерыканскія кампаніі пакінуць Расію, таму што расійскія грошы прасякнутыя ўкраінскай крывёю.
Амерыканскія кангрэсмены ўзнагародзілі Уладзіміра Зяленскага працяглымі апладысментамі.
IAR/аз