Беларуская Служба

ЗША збіраюць доказы расійскіх ваенных злачынстваў

14.05.2022 16:24
Амерыканскія кангрэсмены просяць сацсеткі архіваваць доказы ваенных злачынстваў пуцінскай Расіі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SHAWN THEW Dostawca: PAP/EPA

NBC News паведаміла, што 4 кангрэсмэны з Дэмакратычнай партыі ЗША накіравалі афіцыйныя запыты генеральным дырэктарам YouTube, TikTok, Twitter і Meta з просьбай захаваць і заархіваваць кантэнт, які можа быць выкарыстаны ў якасці доказу ваенных злачынстваў РФ ва Украіне.

Кангрэсмены спецыяльна папрасілі кампаніі «пазначаць кантэнт, як які змяшчае патэнцыйныя доказы ваенных злачынстваў і іншых злачынстваў».

юл