Паводле інфармацыі памежнай службы, з 24 лютага ў Польшчу прыбылі 3 мільёны 726 тысяч чалавек з Украіны.
Учора памежнікі прапусцілі 20 800 чалавек, якія ўязджалі ў Польшчу. Гэта на 4 працэнты менш, чым напярэдадні.
Сёння да 7.00 у Польшчу ўехала 6 тысяч 200 чалавек, што на 13 працэнтаў больш, чым у той жа час папярэдняга дня.
Памежная ахова таксама паведамляе, што ўчора з Польшчы ва Украіну выехалі 23 900 чалавек. Колькасць людзей, якія выехалі з 24 лютага, дасягнула 1 мільёна 720 тысяч.
IAR / вх