Беларуская Служба

Рымскі Папа: «Я не на баку Пуціна»

14.06.2022 12:31
Францішак даў інтэрв’ю езуіцкім СМІ з усяго свету. Размову апублікавала штодзёнка «La Stampa».
Ілюстрацыйны здымакEPA/VATICAN MEDIA

Пантыфік запэўніў, што не на баку Уладзіміра Пуціна. Ён таксама растлумачыў, што пачуў перад пачаткам вайны ва Украіне  д аднаго з лідараў словы пра тое, што «НАТА грукае ў дзверы Расіі, не разумеючы, што расіяне імперскія і не дазволяць ніякай іншаземнай сіле падысці да іх. Гэта можа прывесці да вайны».

Рымскі папа дадаў, што пры апісанні рэальнасці вайны ва Украіне трэба адкінуць схему «Добрая Чырвоная Шапачка і дрэнны воўк», бо сітуацыя значна складаней. Там перасякаюцца глабальныя інтарэсы, гандаль зброяй і геапалітычнае змаганне, сказаў ён.

Папа некалькі разоў падкрэсліваў гераізм украінскага народа. Ён выказаў занепакоенасць тым, што энтузіязм, з якім ён цяпер свет дапамагае ўкраінскім бежанцам, можа згаснуць.

юл