Беларуская Служба

Вайсковая разведка Украіны: У Херсоне расіяне спальваюць целы сваіх вайскоўцаў

07.07.2022 14:10
Расія імкнецца схаваць маштабы сваіх страт у вайне ва Украіне.
.
С.ЛаўроўPAP/EPA/BYAMBASUREN BYAMBA-OCHIR

Расійскія акупанты спальваюць трупы сваіх вайскоўцаў у Херсоне, каб схаваць маштабы сваіх страт у вайне ва Украіне, паведаміла ў чацвер у Telegram украінская ваенная выведка.

Паведамляецца, што гэта практыка, якую рэгулярна выкарыстоўваюць расійскія сілы, і «ў ваколіцах горада было заўважана шмат месцаў з вялікай колькасцю спаленых чалавечых парэшткаў», што, несумненна, абцяжарыць ідэнтыфікацыю загінулых.

Як паведамляе выведка, целы вязуць грузавікамі з херсонскага ізалятара, а пасля спалення акупанты спрабуюць сцвярджаць, што гэта ахвяры артылерыйскіх абстрэлаў і пажараў.

ав