Паветраныя сілы Узброеных сілаў Украіны за суткі 13 жніўня нанеслі да 10 групавых авіяўдараў па пазіцыях расійскіх акупантаў. Пра гэта ВПС Украіны паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook.
Такім чынам, на працягу ўсяго дня ўкраінская авіяцыя наносіла ўдары па акупантах на некалькіх аператыўных кірунках. Украінцы абстралялі апорныя пункты ўзводаў і рот, калоны танкаў, пазіцыі рэактыўных сістэм залпавага агню, пераправы і скапленні жывой сілы і тэхнікі праціўніка.
Падчас удараў ВПС знішчылі каля 15 баявых браніраваных машын і дзясяткі захопнікаў. Для гэтага былі задзейнічаны штурмавікі Су-25 і бамбавікі Су-24м, якія працавалі пад прыкрыццём знішчальнікаў.
hromadske.ua/эж