Узброеныя сілы Украіны, верагодна, знішчылі больш за 100 «вагнераўцаў» з кіроўнага складу дакладным ударам па базе ў мясцовасці Папасная. Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай Абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
Ён адмовіўся даваць падрабязнасці, але сказаў пра вялікія страты расіян.
Па словах Гайдая, у Папаснай падчас удару хутчэй за ўсё не было кіраўніка кампаніі «Вагнер» Прыгожына.
Інсайдер UA/нг