Беларуская Служба

У эстонскай Нарве выдалілі помнік савецкаму танку

16.08.2022 14:07
У Эстоніі знаходзіцца ад 200 да 400 камуністычных помнікаў.
Помнік воіну ў Таліне Autorstwa Maxim Nedashkovskiy - https://web.archive.org/web/20161018021249/http://www.panoramio.com/photo/45015279, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=53411633

Раніцай у аўторак пачаліся работы па выдаленні помніка савецкаму танку Т-34 з горада Нарва ва ўсходняй частцы Эстоніі, пераважна населенай рускамоўным насельніцтвам, паведамляюць эстонскія СМІ.

«Улічваючы тэмпы росту напружанасці вакол помнікаў Нарвы, мы павінны дзейнічаць хутка, каб забяспечыць грамадскі парадак і ўнутраную бяспеку. Урад вырашыў прыбраць ваенныя мемарыялы былога рэжыму, каб прадухіліць мабілізацыю варожасці ў грамадстве і залячыць старыя раны», – заявіла прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас.

Як паведамляе партал err, у горад прыцягнутыя значныя сілы паліцыі і забаронены доступ да месца дэмантажу помніка.

На мінулым тыдні мясцовыя ўлады заявілі, што за лёс помніка адказвае мясцовая адміністрацыя. Аднак прэмʼер-міністр Калас падкрэсліла, што пасля нападу Расіі на Украіну «пытанне ваенных мемарыялаў СССР у публічнай прасторы Эстоніі перастала быць лакальнай справай».

Партал err паведамляе, што ў Эстоніі знаходзіцца ад 200 да 400 камуністычных помнікаў. Калас адзначыла, што абʼекты на прыватных участках могуць быць дэмантаваныя самімі ўласнікамі.

У 2007 годзе ў сталіцы Эстоніі ўспыхнулі пратэсты з-за пераносу з цэнтра горада савецкага помніка Вызваліцелям Таліна (Бронзавы салдат), нагадвае эстонскі сайт.

ав

У Хельсінкі дэмантавалі помнік, падораны Савецкім Саюзам

08.08.2022 20:11
У 2010-м была сарваная спроба падарваць скандальны помнік «Мір ва ўсім свеце».