Беларуская Служба

За апошнія суткі ўкраінцы адбілі больш за 60 атак

28.02.2023 12:31
Украінскія ўлады паведамляюць, што найбольш складаная сітуацыя ў раёне Бахмута.
.
. PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Расіяне спрабуюць акружыць і захапіць горад. Паводле ранішняй зводкі ўкраінскага Генштаба, расіяне штурмавалі ў напрамку Купянска, Ліману, Аўдзееўкі і Шахцёрска – гарады ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.

Аднак найбольш жорсткія баі ідуць у раёне Бахмута. Намеснік міністра абароны Ганна Малар паведаміла, што калі сітуацыя на фронце на ўсходнім участку складаная, то найбольш складаная яна ў раёне Бахмута.

Гэта пацвярджае прэс-сакратар усходняй групоўкі ўкраінскіх войскаў Сяргей Чараваты. Эпіцэнтрам баявых дзеянняў застаецца Бахмут. Баявыя дзеянні вядуцца ў самім горадзе, а таксама ў раёне навакольных вёсак – Арыхіявога, Васілеўкі, Берчаўкі, Ягіднага і Піўнічнага.

Наступ расіян на Бахмут адбываецца з усходу, поўначы і поўдня. Расійскія вайскоўцы спрабуюць акружыць украінскія сілы і перакрыць шлях забеспячэння.

ав

ВПС Украіны: Пашкоджаны ў Мачулішчах самалёт - для нас з'ява ўнікальная

28.02.2023 08:57
Выбухі і пашкоджанні самалёта ў беларускіх Мачулішчах – добрая навіна для Украіны, заявіў прэс-сакратар камандавання ВПС Украіны Юрый Ігнат.