Пуцін не можа выязджаць у краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут і ў краіны, якія прызнаюць юрысдыкцыю суда (123 дзяржавы).
Гэта ўсе краіны Еўропы, уся Паўднёвая Амерыка (у тым ліку такія саюзнікі Расіі як Венесуэла), Таджыкістан – Пуцін апошні раз быў там у чэрвені 2022 года. Таксама для прэзідэнта РФ закрытыя: Афганістан, Бразілія, Паўднёвая Афрыка, Цэнтральнаафрыканская рэспубліка, Нігерыя.
У выпадку візіту Пуціна ў адну з гэтых краін, мясцовыя ўлады павінны будуць арыштаваць яго. Акрамя таго, Пуціна могуць перадаць суду і іншыя краіны, якія не ратыфікавалі Рымскага статуту.
Баста!/нг