Беларуская Служба

З расійскага палону вярнуліся дзясяткі ўкраінскіх салдат

26.04.2023 17:58
Расія і Украіна правялі чарговы абмен палоннымі. 
Абменфота: https://report.az

З расійскага палону вярнуліся 42 украінскія вайскоўцы і двое мірных жыхароў. Кіраўнік прэзідэнцкага офісу пацвердзіў, што вызваленыя 36 радавых і сяржантаў, у тым ліку памежнікі, вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі і маракі.

У сваю чаргу ў камюніке Мінабароны Расіі паведамляюць: «Па выніках перамоўнага працэсу з падкантрольнай Кіеву тэрыторыі вярнуліся 40 расійскіх вайскоўцаў, якім пагражала смяротная небяспека падчас знаходжання ў палоне».

Апошні раз абмен палоннымі паміж бакамі адбыўся 16 красавіка, на Вялікдзень.

На сённяшні дзень з расійскага палону вызваленыя амаль 2,5 тысячы чалавек, паведамляе Каардынацыйны цэнтр Украінскага штабу па справах палонных, у тым ліку крыху больш за сотню мірных жыхароў.

iar/нг