Беларуская Служба

Расійская ракета ва Умані забіла пяцёра ўкраінскіх дзяцей

29.04.2023 17:23
Загінулі пяцёра дзяцей: два хлопчыкі (ва ўзросце паўтара і 16 гадоў) і тры дзяўчынкі (8, 11 і 14 гадоў).
         , , 28  2023 .
Ратавальнікі выносяць з пад завалаў зруйнаванага расіянамі шматпавярховіка чарговую ахвяру, Умань, 28 красавіка 2023 г. Фота: PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Ва Умані Чаркаскай вобласці Украіны на месцы пападання расійскай ракеты ў жылы шматпавярховік усю ноч працягваліся выратавальна-пошукавыя работы, якія ідуць і зараз.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МУС Украіны. «Умань. У працэсе ідэнтыфікацыі высветлілася, што загінулі пяцёра дзяцей: два хлопчыкі (ва ўзросце паўтара і 16 гадоў) і тры дзяўчынкі (8, 11 і 14 гадоў). Без вестак прапаўшай лічыцца адна жанчына. Пошукі працягваюцца», – паведаміў дэталі міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Міністр зазначыў, што разбор завалаў працягваецца. «Пацверджана гібель у выніку ракетнай атакі Расіі 23 чалавек, з якіх следчыя і крыміналісты паліцыі ідэнтыфікавалі 22 целы», – сказаў праваахоўнік.

Нагадаем, уночы з 27 на 28 красавіка расійскія захопнікі нанеслі ракетныя ўдары па сталічнаму рэгіёну, Умані і Дняпры. У Дняпры ракета трапіла ў прыватны будынак, загінула малое дзіця і 31-гадовая жанчына.

iar/unian/эж