Беларуская Служба

Вялікабрытанія хоча закупіць для УСУ ракеты вялікай далёкасці

30.04.2023 10:11
Лондан рыхтуе новы вайсковы пакет дапамогі для Украіны.
ЛонданNata.dobrovolskaya/Shuteerstock

Украіна можа атрымаць чарговы пакет вайсковай дапамогі ад Вялікабрытаніі. Лондан плануе закупіць зброю вялікай далёкасці для УСУ. У рамках фонду падтрымкі Украіны, яе войска можа атрымаць дальнабойныя ракеты з далёкасцю ад 100 да 300 км, сродкі супрацьпаветранай абароны і абсталяванне для пераадолення мінных палёў. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Для забеспячэння мабільнасці Мінабароны ўжо абвясціла закупы па такіх пазіцыях:

- сродкі прарыву мінных палёў – мінныя каткі і мінныя тралы на ўсю шырыню і шырыню гусеніцы для асноўных баявых танкаў – Т-72, Leopard 1, Leopard 2 і браняваныя машыны размініравання;

- бронетранспарцёры-мостаўкладнікі і пускавыя ўстаноўкі ўсіх памераў;

- сярэднебэлечныя масты: ад 9 м да 31 м з мінімальнай вайсковай грузападымальнасцю (MLC) – 70 (T);

- маставыя пускавыя ўстаноўкі матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі і шматразовыя масты: ад 40 да 80 м, з мінімальнай вайсковай грузападымальнасцю (MLC) – 70 (T);

- транспарцёры цяжкай тэхнікі, здольныя перавозіць галоўныя баявыя танкі.

Брытанія плануе закупіць ракеты або рэактыўныя набоі з далёкасцю 100-300 км з наземным, марскім або паветраным запускам карыснай нагрузкай – 20-490 кг. На сайце апублікаваныя наступныя патрабаванні:

- нізкая імавернасць перахопу (LPI)4;

- уключае ў сябе магчымасць планавання місіі;

- гарантаваны рух (з узмоцненымі магчымасцямі GPS);

- здольнасць пераадолення СПА для павышэння магчымасці паспяховага ўдару.

Для ўмацавання ўкраінскай СПА плануюцца закупы:

- сэнсараў для выяўлення і высочвання нізкалётных крылатых ракет (СПА з сэнсарным навядзеннем для паражэння дронаў і крылатых ракет на нізкіх вышынях. Датчык можа выкарыстоўваць радар, электрааптычны, інфрачырвоны і г.д.;

- СПА з сэнсарным навядзеннем для паражэння дронаў і крылатых ракет на нізкіх вышынях;

- экспедыцыйныя загароды для абароны аб'ектаў крытычнай інфраструктуры – вайсковыя габіёны (разборныя сеткаватыя кантэйнеры) усякага памеру.

Таксама Вялікабрытанія плануе правесці закупы для мадэрнізацыі і суправаджэння існых украінскіх платформаў і для вытворчасці артылерыйскіх або танкавых боепрыпасаў.

Хартыя'97/нг