Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі

30.04.2023 18:12
«Нам усё яшчэ патрэбна падтрымка нашых саюзнікаў».
 .
Уладзімір Зяленскі.фота: Facebook/zelenskiy.official

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Уладзімір Зяленскі праінфармаваў французскага калегу аб сітуацыі на фронце і планах на бліжэйшыя тыдні. Ён таксама падзякаваў за дапамогу Францыі. «Нам усё яшчэ патрэбна падтрымка нашых саюзнікаў», – падкрэсліў прэзідэнт Зяленскі.

- Вельмі важна, каб Расія працягвала атрымліваць моцныя сігналы, што свет не даруе ніякай праявы расійскага тэрору. І каб як мага больш краін строга прытрымліваліся санкцыйнага рэжыму. Дзякуй усім у свеце, хто падтрымлівае ізаляцыю тэрарыстаў і адмаўляецца пастаўляць тэрарыстам зброю, яе кампаненты, усім, хто працуе на зніжэнне валавога ўнутранага прадукту Расіі.

«У найвялікшым адзінстве, захоўваючы найвышэйшую цэласнасць у абароне нашых агульных каштоўнасцяў і рэалізуючы абаронныя пагадненні як мага хутчэй – усе разам ва Украіне, у Еўропе, у свеце – мы можам перашкодзіць Расіі працягваць вайну і аднавіць нармальны і справядлівы мір», – дадаў украінскі прэзідэнт.

Як адзначаецца ў камюніке, прэзідэнты Украіны і Францыі шмат месца прысвяцілі абмеркаванню падрыхтоўкі да саміту НАТА ў Вільні, які адбудзецца ў ліпені. Украіна разлічвае, што падчас сустрэчы будуць агучаныя моцныя гарантыі бяспекі. Краіна таксама хоча пачаць працэдуру запрашэння Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс.
Гэта другая размова прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона за апошнія два тыдні. Раней лідары абмеркавалі нядаўні візіт французскага лідара ў Кітай.

IAR/нг