Беларуская Служба

Расійскія страты склалі больш за 190 тыс. вайскоўцаў

01.05.2023 08:09
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні.
Украінскія салдаты на перадавой facebook.com/GeneralStaff.ua

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 450 расійскіх вайскоўцаў.

Агульныя баявыя страты Расіі з пачатку вайны складаюць ужо больш за 190 тыс. чалавек, паведаміў украінскі Генштаб 1 мая.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 3 тыс. 700 танкаў, 7 тыс. 192 баявыя бронемашыны, 2 тыс. 921 артылерыйская сістэма, 544 РСЗА, 932 крылатыя ракеты, 18 караблёў і катараў, 308 самалётаў і 294 верталёты.

вс