Беларуская Служба

Дарадца прэзідэнта Украіны: Абвінавачванні Расіі ў нападзе на Крэмль могуць сведчыць пра падрыхтоўку вялікага нападу

03.05.2023 16:35
Абвінавачанні Расіі на адрас Украіны ў начных атаках на Крэмль могуць сведчыць аб падрыхтоўцы расійскім бокам у бліжэйшы час маштабнага «тэрарыстычнага акта» супраць Украіны, заявіў дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк.
Міхаіл ПадалякФото: PAP/AA/ Abaca

Падаляк заявіў Reuters, што Кіеў не мае дачынення да нападаў беспілотнікаў на Крэмль. Такія дзеянні не дадуць Украіне нічога на полі бою, а могуць толькі справакаваць Расію на больш радыкальныя крокі, дадаў ён.

Абвінавачванне Кіева ў нападзе і арышт меркаваных украінскіх дыверсантаў можа сведчыць аб тым, што Масква рыхтуе ў бліжэйшыя дні маштабны «тэракт» супраць Украіны, падкрэсліў Падаляк.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў заявіў, што Украіна не валодае інфармацыяй пра начную атаку на Крэмль і ацаніў, што гэта эскалацыя сітуацыі перад 9 траўня.

Расійскія дзяржаўныя СМІ паведамілі ў сераду, што ноччу была зроблена спроба атакаваць Крэмль двума беспілотнікамі, паведамляе Reuters. Расійскія ўлады абвінавацілі ў гэтых дзеяннях Украіну, заявіўшы, што меў месца тэракт і замах на забойства Уладзіміра Пуціна, паведамляе агенцтва. Паводле паведамленняў расейскіх урадавых СМІ, два беспілотнікі, якія павінны былі атакаваць крамлёўскую рэзідэнцыю Пуціна, былі збітыя. Крэмль таксама пакінуў за сабой права рэагаваць «дзе і як палічыць патрэбным».

PAP / вх

Прэс-служба Пуціна: Украіна ноччу спрабавала нанесці ўдар па Крамлю

03.05.2023 14:36
Улады РФ паведамілі аб нападзе ўкраінскіх дронаў на Крамль.