Гэта апошні элемент плана з трох частак. Першы прадугледжвае, што краіны ў тэрміновым парадку перакінуць ва Украіну боепрыпасы са сваіх складоў, другі этап – сумесныя закупкі і закупкі ракет, трэці – сярэднетэрміновая стратэгія падтрымкі еўрапейскага ваенна-прамысловага комплексу.
Тэмпы вытворчасці зброі ў Еўропе запаволіліся з-за зніжэння попыту, таму неабходна перайсці на рэжым ваеннай эканоміі, падкрэсліў камісар па ўнутраным рынку і прамысловасці Цьеры Брэтон. «Я перакананы, што на працягу 12 месяцаў, калі мы прымем тэрміновыя меры, мы зможам павялічыць вытворчыя магутнасці да аднаго мільёна патронаў у год у Еўропе», – дадаў еўракамісар. Ён падкрэсліў, што неабходна зрабіць прыярытэтнымі заказы вытворчасці з улікам патрэб Украіны.
Камісія мае намер выдзеліць 500 мільёнаў еўра з бюджэту ЕС на развіццё вытворчых магутнасцяў. Польшча, адзін з асноўных вытворцаў таго тыпу боепрыпасаў, якія тэрмінова патрэбныя Украіне, разглядае заяўку на кантракты як частку мабілізацыі еўрапейскай прамысловасці. Польшча таксама была сярод 11 краін, якія нядаўна наведаў камісар Брэтон і казаў пра ліквідацыю вузкіх месцаў у ланцугу паставак.
IAR / вх