Беларуская Служба

ЗША выдзяляць 300 мільёнаў долараў дапамогі Украіне

04.05.2023 08:09
Адміністрацыя ЗША анансавала новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму каля 300 мільёнаў долараў.
.
Дж. Байдэн PAP/EPA/BONNIE CASH / POOL

 Па дадзеных Мінабароны ЗША, у сувязі з падрыхтоўкай да ўкраінскага контрнаступлення «пакет у асноўным уключае боепрыпасы для рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, снарады для гаўбіц, гармат і мінамётаў, а таксама абсталяванне для барацьбы з бронетэхнікай.

Прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што адміністрацыя ЗША «стараецца ўмацаваць узброеныя сілы Украіны для будучага контрнаступлення» на працягу некалькіх месяцаў.

З пачатку расійскага ўварвання Злучаныя Штаты аказалі Украіне ваенную дапамогу на суму больш за 35 мільярдаў долараў.

ав