Беларуская Служба

Выведка ЗША: Пуцін суцішыў кароткатэрміновыя амбіцыі ў дачыненні да Украіны

05.05.2023 15:09
Расія і Украіна працягваюць весці «жорсткую вайну на знясіленне, у якой ніводзін з бакоў не мае вырашальнай перавагі».
.  ()
У. Пуцін (ілюстрацыя) PAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Калісце ўпэўнены ў сабе Уладзімір Пуцін, магчыма, адмовіўся ад сваіх планаў хутка падпарадкавання Украіны, вынікае з апошніх ацэнак афіцыйных прадстаўнікоў амерыканскай выведкі. Амерыканскія службы выведкі раней сцвярджалі, што прэзідэнт Расіі лічыць неабходным завааваць Украіну, каб выканаць сваё прызначэнне.

Але ва ўмовах, калі вайна цягнецца ўжо другі год, амерыканская выведка лічыць, што расійскі кіраўнік у нейкай ступені прызнаў існуючыя рэаліі на месцах.

«Пуцін, верагодна, прыцішыў свае бліжэйшыя амбіцыі да замацавання кантролю над акупаванай тэрыторыяй на ўсходзе і поўдні Украіны і прыняцця неабходных мер для таго, каб Украіна ніколі не стала членам НАТА. У красавіку расейскія сілы заваявалі менш тэрыторыі, чым у любым з папярэдніх трох месяцаў, і яны, мяркуючы па ўсім, перайшлі ад наступальных да абарончых аперацый уздоўж лініі фронту», – заявіла дырэктар нацыянальнай разведкі Эўрыл Хэйнс, выступаючы ў камітэце Сената па ўзброеных сілах.

Амерыканская чыноўніца таксама заявіла, што Расія і Украіна працягваюць весці «жорсткую вайну на знясіленне, у якой ніводзін з бакоў не мае вырашальнай перавагі».

iar/voa/эж

Расійскія каментатары: Выбух над Крамлём паказвае слабасць расійскай абароны

04.05.2023 17:13
Выбух беспілотніка над Крамлём паказаў слабасць расійскай абароны – так каментуюць апошнія падзеі ў Маскве апазіцыйныя дзеячы.